ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Далягляды”: новыя пераклады паэзіі Эдгара Алана По
У Гомелі прайшоў семінар для дырэктараў сетак публічных бібліятэк

Супрацоўнікам бібліятэкі ўручылі дыпломы ЮНЕСКА

Супрацоўнікам бібліятэкі ўручылі дыпломы ЮНЕСКА
Іншыя навіны

6 сакавіка ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА пад кіраўніцтвам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, старшыні Нацыянальнай камісіі Уладзіміра Макея.

Падчас пасяджэння У. Макей уручыў дыпломы Нацыянальнай камісіі прадстаўнікам сферы адукацыі, культуры і моладзевага руху.

За значны ўклад у папулярызацыю беларускай культурнай спадчыны і актыўную дзейнасць у сферы міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва ўзнагароды былі ўдастоены супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – начальнік сацыякультурнага цэнтра Радміла Букач і загадчыца сектара міжнародных сувязей аддзела сувязей з грамадскасцю Марына Вальчак.

2.jpg

Калектыў ад усёй душы віншуе калег з высокімі ўзнагародамі і жадае моцнага здароўя, творчага натхнення, далейшых поспехаў у працы, шчасця і дабрабыту!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам