ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Супрацоўнікам бібліятэкі ўручылі дыпломы ЮНЕСКА
Марк Шагал як кніжны графік

У Гомелі прайшоў семінар для дырэктараў сетак публічных бібліятэк

У Гомелі прайшоў семінар для дырэктараў сетак публічных бібліятэк
Іншыя навіны

5 сакавіка ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна прайшоў абласны семінар для дырэктараў сетак публічных бібліятэк “Публічныя бібліятэкі сёння: ад дасягнутага да новага”.

На мерапрыемстве падвялі вынікі працы за 2018 год, абмеркавалі надзённыя праблемы, якія стаяць перад бібліятэкамі, выпрацавалі перспектыўныя напрамкі развіцця. Загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марына Пшыбытка выступіла з дакладам “Дзейнасць публічных бібліятэк Беларусі ў 2018 годзе: асноўныя вынікі”.

Для прадстаўнікоў устаноў культуры і адукацыі Гомельскай вобласці ў рамках Года малой радзімы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі правёў адкрытую лекцыю па тэме “Тэндэнцыі і асаблівасці развіцця кніжнай культуры Беларусі ў XI–XX стст. у кантэксце агульнаеўрапейскай і нацыянальнай гісторыі”.

У рамках дабрачыннай акцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Чытанне – прастора інфармацыі і ведаў” бібліятэкам Гомельшчыны была перададзена мастацкая, гістарычная, вучэбна-метадычная літаратура, кнігі па культуры і мастацтве – усяго каля 900 выданняў. Матэрыялы папоўнілі фонды Гомельскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна, Цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Гомельскага раёна, Сеткі публічных бібліятэк г. Гомеля і Петрыкаўскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Большая частка перададзенай літаратуры – каля 600 выданняў – паступіла ў бібліятэку в. Клімаўка Цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Гомельскага раёна, якая панесла страты ў выніку пажару ў кастрычніку мінулага года.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам