6 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі Віктара Данілава “Скарбы Нясвіжа”.
Выстаўка ладзіцца ў падтрымку рэспубліканскай акцыі “Нясвіж – культурная сталіца Беларусі 2012 года”.
У экспазіцыю ўвайшло каля 60 работ Віктара Данілава, прысвечаных палацава-паркаваму комплексу, касцёлу Божага Цела, а таксама помнікам гістарычным і рэлігійным дзеячам, сучасным падзеям і святам Нясвіжа.
Выстаўка будзе працаваць да 27 сакавіка.