26–27 мая 2009 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася штогадовая канферэнцыя Групы банкаўскіх наглядальнікаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
На канферэнцыі былі абмеркаваны пытанні дзеяння органаў банкаўскага нагляду ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу, вопыт прымянення пагаднення аб капітале Базель II і кірункі яго далейшага ўдасканалення.
З уступным словам выступіў старшыня групы, першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь П.У. Калаур.
Ва ўмовах складанай абстаноўкі на сусветных фінансавых рынках старшынства Нацыянальнага банка ў групе з’яўляецца асабліва адказным. Паглыбленне працэсаў глабалізацыі і павелічэнне залежнасці нацыянальных фінансавых інстытутаў ад міжнародных фінансавых рынкаў дыктуе неабходнасць павышэння ролі наглядальных органаў і ўзмацнення патрабаванняў да крэдытна-фінансавых аранізацый.