21 студзеня на базе бібліятэкі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва быў праведзены семінар-прэзентацыя “Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў сістэме абслугоўвання аддаленых карыстальнікаў”.
З уступным словам да ўдзельнікаў семінара звярнулася загадчыца бібліятэкі Кацярына Радкевіч.
Спецыялісты аддзела камплектавання электронных інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Снігірова і Аксана Рудкоўская пазнаёмілі ўдзельнікаў семінара з рэсурсамі баз даных “Интегрум”, EBSCO, Grebennikon, EastView, IQlib, Gale: Biograhy in Context і іншых, прапанаваных да падпіскі пасродкам віртуальнай чытальнай залы ў 2014 годзе.
Былі паказаны таксама рэсурсы адкрытага доступу, якія з'яўляюцца цікавымі для навуковых супрацоўнікаў і студэнтаў, базы даных, створаныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і іншымі бібліятэкамі нашай краіны.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты бібліятэкі, навуковыя супрацоўнікі і выкладчыкі.