ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Семінар-прэзентацыя ВЧЗ у ІПП
Семінар – прэзентацыя ВЧЗ у ІПД

Карункі снегу белага

Карункі снегу белага
Іншыя навіны

23 студзеня 2014 г. а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі Марыны Эльяшэвіч “Карункі снегу белага”, прысвечанай Году каня (2014) па ўсходнім календары.


На выстаўцы будуць прадстаўлены аўтарскія работы мастачкі ў тэхніцы традыцыйнага кітайскага мастацтва (рысавая папера, манахромная і каляровая туш) з першых прыкладаў яе творчасці па сённяшні дзень. Раскаваная манера пісьма дазваляе падкрэсліць найтанчэйшыя адценні пачуццяў і настрояў аўтара ў вобразнай характарыстыцы кожнай прадстаўленай на выстаўцы работы. Такім чынам мастачка робіць спробу асвяжыць пачуцці гледачоў і падштурхнуць іх да больш жывых і эмацыянальных адносін да рэальнасці.

Плануецца, што экспазіцыю будзе суправаджаць шэраг інсталяцый, якія дазволяць гледачам глыбей пранікнуцца створанай атмасферай: можна будзе прайсці скрозь сілуэт каня, дакрануцца да атрыбутаў для верхавой язды.

З 24 студзеня ўваход на выстаўку платны (складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 78 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам