Працягваецца серыя семінараў віртуальнай чытальнай залы па вывучэнні інфармацыйных рэсурсаў на платформе Web of Science.
Магчымасці іх выкарыстання ў сістэме інфармацыйнага забеспячэння навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці былі прадстаўлены 27 лютага 2018 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Семінар адкрыла намеснік дырэктара па інфармацыйных рэсурсах Таццяна Кузьмініч.
Ірына Ціханкова (Clаrivate Analytics) правяла для ўдзельнікаў трэнінг па пошуку і аналізу навуковай інфармацыі на платформе, стварэнні і інтэрпрэтацыі справаздач па публікацыях і цытуемасці арганізацый, навуковых калектываў і аўтараў, фармаванні тэматычнай картатэкі артыкулаў і афармленні публікацый па фарматах часопісаў EndNote on-line.
У семінары прынялі ўдзел больш за 40 супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі, выкладчыкі ВНУ і аспіранты.
Пасля гэтага ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце Ірына Ціханкова прадставіла магчымасці Web of Science для інфармацыйнага забеспячэння адукацыйнай і даследчай дзейнасці ў навукова-тэхнічнай сферы.
Семінар адкрыла дырэктар Навуковай бібліятэкі БНТУ Іна Юрык. У ім удзельнічалі больш за 20 прадстаўнікоў БНТУ: супрацоўнікі бібліятэкі, выкладчыкі, маладыя вучоныя. Асаблівая ўвага была ўдзелена актуальным пытанням падбору і ацэнкі навуковых часопісаў для размяшчэння навуковых публікацый.
Прэзентацыя Ірыны Ціханковай