ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Віртуальная чытальная зала працягвае серыю семінараў
Візіт дзяржсакратара Міністэрства культуры і інфармацыі Сербіі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на ХХV ММКВК

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на ХХV ММКВК
Іншыя навіны

28 лютага − 4 сакавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіць насычаную праграму на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы: прэзентацыі, заняткі для дзяцей, унікальныя кніжныя экспанаты.

Запрашаем 28 лютага ў 15:15 на цэнтральную пляцоўку Нацыянальнага стэнда Беларусі, дзе адбудзецца прэзентацыя “500 год беларускага кнігадрукавання: вынікі і дасягненні” з удзелам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага.

Расказваем і паказваем: асноўныя падзеі з моманту запуску праекта па факсімільным ўзнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны да атрымання за яго паспяховую рэалізацыю вышэйшай узнагароды − прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

Разам прыгадаем важныя вехі пяцігадовай гісторыі міжнароднага праекта: Дні беларускага пісьменства, XXIV Міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, “Кніжная спадчына Францыска Скарыны на Беларусі”, адукацыйны праект для дзяцей “У госці да кніг”, прэзентацыі “Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны” ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Ватыкане і розных краінах свету, міжнародны кангрэс “500 гадоў беларускага кнігадрукавання”, міжнародная выстаўка “Францыск Скарына і яго эпоха” і іншыя знакавыя падзеі.

Месца сустрэчы: адміністратыўны комплекс на праспекце Пераможцаў, 14.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81, 293 28 23.

Далучайцеся і адзначайце самы маштабны кніжны фестываль разам з намі!

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам