26 мая ў бібліятэцы адбыўся семінар, прысвечаны магчымасцям выкарыстання інфармацыйных прадуктаў выдавецтва "Springer Nature" ў развіцці адукацыі і навукі.
Мерапрыемства арганізавана сумесна Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі з выдавецтвам "Springer Nature".
У семінары прынялі ўдзел навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, дактаранты, аспіранты і магістранты, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк Беларусі і іншых інфармацыйных устаноў.
Семінар адкрыла намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяна Васільеўна Кузьмініч. З прывітальным словам выступіў Матыяс Айхер – генеральны дырэктар ТАА "100К20", афіцыйнага прадстаўніка "Springer Nature".
Падчас семінара адбылося выступленне менеджара па ліцэнзаванні выдавецтва "Springer Nature", рэгіянальнага прадстаўніка ў краінах Усходняй Еўропы і Афрыкі Арва Фалазі, які прадставіў інфармацыйныя прадукты выдавецтва, а таксама пазнаёміў аўтараў з магчымасцямі выкарыстання інструментарыя і інфармацыйных рэсурсаў выдавецтва для развіцця публікацыйнай актыўнасці.
Прэзентацыі А. Фалазі