ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Семінар па прадукцыі выдавецтва "Springer Nature"
Дзіцячы пакой запрашае

Яркія фарбы "Васілька"

Яркія фарбы "Васілька"
Іншыя навіны

26 мая ў бібліятэцы адкрылася выстаўка жывапісу "Яркія фарбы «Васілька»", прысвечаная Дню абароны дзяцей.


На экспазіцыі прадстаўлены работы вучняў выяўленчай студыі "Васілёк" Мінскай абласной дзяржаўнай спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху.

Заняткі творчасцю дазваляюць хлопчыкам і дзяўчынкам пашыраць магчымасці пазнання свету, зносін і самавыражэння. Прадстаўленыя на выстаўцы карціны даказваюць, што мастацтва мае магутную гаючую сілу не толькі для саміх юных мастакоў, але і для гледачоў, якія змаглі ўбачыць гэты свет вачамі асаблівых дзяцей – з абвостраным пачуццём прыгожага і асабліва тонкім зрокавым успрыманнем усяго, што адбываецца вакол. Творы юных талентаў маляўніча адлюстроўваюць іх настрой, думкі і пажаданні.

Намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава падзякавала выкладчыкам і вучням выяўленчай студыі за яркія работы, якія нясуць зарад бадзёрасці і радасць усім наведвальнікам панарамнай галерэі. "Адкрыццё выстаўкі напярэдадні летніх канікул і Дня абароны дзяцей стала добрай традыцыяй, якую мы будзем захоўваць з года ў год", – адзначыла Алена Ерамееўна.

На мерапрыемстве прысутнічала дырэктар Мінскага абласнога цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ніна Віктароўская. Яна прызналася, што вельмі рада бачыць дзяцей такімі жа радаснымі, як і іх карціны, і выказала словы падзякі кіраўніцтву Нацыянальнай бібліятэкі за тое, што ўжо не першы год установа адчыняе дзверы для маленькіх таленавітых зорачак.

Як мага больш наведвальнікаў і прыхільнікаў пажадала юным мастакам галоўны спецыяліст аддзела спецыяльнай адукацыі Галіна Целеш. "У жыцці творчага чалавека вельмі важна адчуваць прызнанне і захапленне ў вачах гледачоў, і Нацыянальная бібліятэка дае хлопчыкам і дзяўчынкам гэтую магчымасць", – падкрэсліла Галіна Аляксандраўна.

Высокую ацэнку прадстаўленым карцінам даў мастак Васіль Касцючэнка. Ён быў прыемна здзіўлены тым, што карціны дзяцей часта выстаўляюцца за мяжой, у такіх краінах, як Францыя, Германія, Японія, што не кожны дарослы мастак можа сабе дазволіць. Гэта з’яўляецца лепшым пацвярджэннем паспяховасці вялікай сумеснай працы педагогаў і дзяцей. І нават калі не ўсе з іх стануць вялікімі мастакамі, цэннасць заключаецца ў тым, што чалавек, які з дзяцінства займаецца мастацтвам, наўрад ці ступіць на дрэнны шлях.

Павіншаваць дзяцей і пажадаць ім творчых поспехаў прыйшла старшыня мінскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання "Беларускае таварыства глухіх" Алена Тальчук.

Жанчына, якая робіць усё магчымае для шчасця сваіх вучняў, дырэктар Мінскай абласной дзяржаўнай спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху Іна Волчак выказала словы падзякі Нацыянальнай бібліятэцы за аказаную дапамогу ў арганізацыі выстаўкі. "Нашы юныя мастакі – таленавітыя і мілыя. Няхай на жыццёвым шляху дзяцей, якія не па чутках ведаюць з дзяцінства, што такое цяжкасці, сустракаецца як мага больш добрых і спагадлівых асоб", – пажадала Іна Вітольдаўна.

Дасягнуць поспехаў і прызнання юным талентам дапамагае мастацкі кіраўнік выяўленчай студыі "Васілёк" Надзея Пракаповіч. Яна адзначыла, што іх шостая выстаўка ў храме навукі і культуры прысвечана не толькі надыходзячаму Дню абароны дзяцей, але таксама Году культуры і 125-годдзю беларускага паэта Максіма Багдановіча, у творчасці якога выява васілька мае адмысловае значэнне. Характарызуючы юнацкую творчасць, Надзея Емяльянаўна вылучыла галоўную асаблівасць – усе карціны напісаныя душой. Улоўліваючы самыя тонкія змены ў прыродзе і навакольным свеце, дзеці пасылаюць кожнаму гледачу часцінку сваёй душэўнай цеплыні.

Асаблівую кранальнасць мерапрыемству надалі творчыя нумары, падрыхтаваныя падлеткамі: харэаграфічная кампазіцыя "Душачка", раманс з кінафільма "Дні Турбіных" і песня "Добрыя людзі", выкананая з дапамогай жэстаў.

Выстаўка "Яркія фарбы «Васілька»" будзе доўжыцца да 27 чэрвеня 2016 года ў галерэі "Панарама" (22-гі паверх).

З 27 мая ўваход на выстаўку платны, складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 28 33.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам