ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Залатая Горка, Доўгі Брод, Пярэспа: гісторыя пасляваеннага Мінска ў фотадакументах
“Дэбют” пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў

Семінар “Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”

Семінар “Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”
Іншыя навіны

25 лютага ў аддаленым рэжыме адбыўся V Рэспубліканскі семінар “Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”.

Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ).

У працы семінара ўзялі ўдзел больш за 100 чалавек: кіраўнікі і спецыялісты публічных бібліятэк Міністэрства культуры Беларусі, бібліятэк устаноў адукацыі, царкоўных бібліятэк, бібліятэк іншых міністэрстваў і ведамстваў, выкладчыкі ўстаноў сярэдняй агульнай адукацыі, краязнаўцы, святары і іншыя прадстаўнікі структур БПЦ.

Ключавой тэмай абмеркавання стала стварэнне электронных рэсурсаў па царкоўным краязнаўстве. Асноўная частка дакладчыкаў падзялілася вопытам па вывучэнні святынь роднага краю: методыкай збору звестак, тэхналогіяй стварэння баз даных і інтэрактыўных рэсурсаў для дзяцей і падлеткаў, рэалізацыяй сумесных праграм і праектаў з замежнымі партнёрамі, арганізацыяй экскурсій і іншых мерапрыемстваў на аснове сабраных матэрыялаў. Усімі ўдзельнікамі семінара была адзначана эфектыўнасць сумеснай дзейнасці бібліятэк, устаноў адукацыі і структур Беларускай праваслаўнай царквы ў гэтым кірунку.

Кіравалі працай рэспубліканскага семінара галоўны бібліятэкар навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Рынкевіч і загадчык сектара парафіяльных бібліятэк аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай епархіі протаіерэй Уладзімір Барысевіч.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам