ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Белпошта: плён супрацоўніцтва
Семінар “Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”

Залатая Горка, Доўгі Брод, Пярэспа: гісторыя пасляваеннага Мінска ў фотадакументах

Залатая Горка, Доўгі Брод, Пярэспа: гісторыя пасляваеннага Мінска ў фотадакументах
Іншыя навіны

Гісторык і экскурсавод Іван Сацукевіч прадставіў на ХХVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы сваю кнігу “Минск: из руин к процветанию”. Выданне прысвечана пасляваеннай гісторыі сталіцы ў перыяд з 1944 па 1979 год.

Калекцыя чорна-белых фотаздымкаў, пакладзеная ў аснову кнігі, была знойдзена ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў. Выдавецкі праект прысвечаны пасляваеннаму аднаўленню Мінска з руін.

– Архіў кіна- і фотадакументаў,  які знаходзіцца ў былым Койданаве – гэта сапраўдны Кландайк цікавых фотадакументаў, па якіх можна вывучаць гісторыю краіны, – расказаў Іван Сацукевіч. – Я прыехаў туды 17 гадоў таму, калі пісаў кнігу пра гісторыю Мінска. Быў ўражаны фотаздымкамі і захацеў, каб іх убачылі людзі. Мінск – жывы арганізм, які становіцца іншым, мяняецца, разбудоўваецца. Цудоўная падборка фотаздымкаў 50-х, 60-х, 70-х гадоў, якая захоўвалася ў архіве, патрабавала сістэматызацыі і структурызацыі. Мы адабралі старыя фотаздымкі і дадалі новыя. Аўтарам сучасных фота выступіў Анатоль Дрыбас. Так мы можам распавесці пра наш горад нашым дзецям і ўнукам.

Sacukievich.jpg

У новай кнізе мы хацелі паказаць, як змяніўся Мінск за першыя 30 гадоў пасля вайны. Мы раздзялілі яе на 15 раздзелаў-блокаў, якія паступова раскрываюць для нас гісторыю Мінска. Праз кнігу можна даведацца, як Мінск пацярпеў падчас вайны, якія раёны былі найбольш разбураныя і чаму, і як аднаўляўся наш горад, чаго каштавала гэта праца нашым дзядам, каб горад зноў пачаў жыць.

Можна даведацца, як выглядала Прывакзальная, Цэнтральная і Круглая плошчы, якія былі архітэктурныя формы, як выглядалі першыя тралейбусы ў 50-я гады. Залатая Горка, Доўгі Брод, Пярэспа – такімі назвамі карысталіся нашы продкі, сёння пра гэта можна прачытаць у кнізе.

Аўтар публікацыі: Эла Дзвінская, фота аўтара.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам