30 лістапада ў Віцебску прайшлі семінары па выкарыстанні электронных рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы для інфармацыйнага забеспячэння навукова-даследчай дзейнасці.
Мерапрыемствы, арганізаваныя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і кампаніяй Clarivate Analytics, прайшлі ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава і Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.
Семінары былі праведзены для навукоўцаў Віцебшчыны: прафесарска-выкладчыцкага складу віцебскіх ВНУ, маладых вучоных і аспірантаў, супрацоўнікаў універсітэцкіх бібліятэк.
Спецыялісты аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марыя Дамоўская і Юлія Мяцельская пазнаёмілі слухачоў з магчымасцямі, якія прапануе віртуальная чытальная зала для сваіх партнёраў і карыстальнікаў.
Ірына Ціханкова, спецыяліст па навучанні кампаніі Clarivate Analytics, правяла прэзентацыю інфармацыйных прадуктаў платформы Web of Science. Яна распавяла пра выкарыстанне навукаметрычных паказчыкаў у планаванні і ацэнцы навукова-даследчай дзейнасці ВНУ і падрабязна адказала на самыя актуальныя для сучасных вучоных пытанні аб пабудове публікацыйнай стратэгіі аўтараў і арганізацый.
Матэрыял прадстаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.