ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы для навукова-даследчай дзейнасці
“Эстамп” ад майстра графікі: у бібліятэцы адкрылася выстаўка Уладзіміра Хіна

Новы відэаўрок па анлайн-паслузе “Складанне спіса літаратуры па тэме”

Новы відэаўрок па анлайн-паслузе “Складанне спіса літаратуры па тэме”
Іншыя навіны

Для карыстальнікаў, якія не маюць магчымасці наведаць нашу бібліятэку, падрыхтаваны кароткі відэаўрок па працы з анлайн-сэрвісам “Складанне спіса літаратуры па тэме”, які знаёміць з умовамі аказання паслугі і парадкам афармлення заказу.

Паслуга па тэматычным падборы літаратуры для курсавых, дыпломных, дысертацыйных і іншых навуковых работ ажыццяўляецца на аснове крытэрыяў пошуку, указаных заказчыкам, і ў адпаведнасці з Прэйскурантам платных паслуг бібліятэкі.

Фізічным асобам паслуга прадастаўляецца як у зале інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання (пам. 257), так і праз наш інтэрнэт-магазін. Юрыдычным асобам – у адпаведнасці з дагаворам на аказанне інфармацыйных паслуг.

Перавагай анлайн-сэрвісу “Складанне спіса літаратуры па тэме” з’яўляецца не толькі поўны цыкл аддаленага аказання паслугі (ад заказу да аплаты), але і магчымасць адначасова са спісам атрымаць на электронную пошту заказчыка поўныя тэксты знойдзеных па тэме дакументаў (пры такой неабходнасці і іх наяўнасці).

Звяртаем вашу ўвагу, што на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па-ранейшаму даступныя віртуальныя даведачныя службы “Спытай бібліятэкара”, КОРУНБ і Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі, праз якія можна бясплатна атрымаць спіс літаратуры па нескладаных тэмах (да 10 назваў) з шыфрамі захоўвання выданняў у бібліятэцы.

Азнаёміцца з іншымі відэаўрокамі можна тут.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 38, 293 27 40.
Е-mail: sio@nlb.by
Навіны

Падведзены вынікі працы сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі бібліятэк Беларусі за 2019 г.

6 Сне 2019

5 снежня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося пасяджэнне Тэхналагічнага камітэта сістэмы карпаратыўнай каталагізацы бібліятэк Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя аб сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтве

6 Сне 2019

5 снежня адбылася чарговая сустрэча ў межах цыкла “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”. З сучасным беларускім канцэртна-выканальніцкім мастацтвам слухачоў пазнаёміла кандыдат мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Ірына Леанідаўна Гарбушына.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Сне 2019

Да Рэгіянальнага зводнага каталога бібліятэк Брэсцкай вобласці далучыліся дзяржаўная ўстанова культуры “Маларыцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” і дзяржаўная ўстанова культуры “Жабінкаўская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Дамалюй працяг: выйшла другая частка дзіцячага комікса “Не для чужых вачэй”

6 Сне 2019

Выйшаў працяг прыгодніцкага комікса, выпушчанага ў падтрымку дабрачыннага праекта Беларускага дзіцячага фонду і кампаніі А1 “Я бачу!”. З 4 снежня другую частку гісторыі пра школьнікаў, іншапланецян і незвычайныя акуляры можна атрымаць у падарунак у кнігарнях Мінска і Віцебска.

Навіны бібліятэк

Адкрыта рэгістрацыя на ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

4 Сне 2019

14-15 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдуць ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні – маштабная навуковая канферэнцыя, якая ёсць галоўнай пляцоўкай краіны для адкрытага дыялогу аб кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111