30 сакавіка па блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі адбудзецца рэспубліканскі семінар “Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”.
Арганізатарам семінара, які пройдзе ў рамках святкавання Дня праваслаўнай кнігі, выступіў Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы, суарганізатарамі – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.
У праграме семінара даклады гісторыкаў, даследчыкаў, спецыялістаў і кіраўнікоў бібліятэк, абмен вопытам краязнаўчай работы.
Пачатак мерапрыемства ў 10.00.
Семінар адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 27 (актавая зала Духоўнай акадэміі).
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 07.