ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Чараванне кнігай
Рэспубліканскі семінар па гісторыі праваслаўя

Дзіцячы пакой запрашае

Дзіцячы  пакой запрашае
Іншыя навіны

5 красавіка дзіцячы пакой запрашае на літаратурнае чытанне для малодшых школьнікаў “Знаёмства з «Паласатай газетай»”.


З галоўным персанажам “Паласатай газеты” – незвычайнай каляровай зебрай – дзеці разам пагартаюць старонкі займальнага дзіцячага часопіса. Тут яны даведаюцца пра дзівосныя краіны, займальныя адкрыцці, здольнасці розных жывёл і пачуюць карысныя парады пра тое, як паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях.

Дзяўчынкі і хлопчыкі прачытаюць гісторыі пра маленькія гераічныя ўчынкі і пазнаёмяцца з цікавымі дзіцячымі кнігамі, якія рэкамендуе часопіс на сваіх старонках. А яшчэ будзе шмат гульняў, конкурсаў, загадак, галаваломак, пазітыву і падарункаў.

Запрашаюцца дзеці ва ўзросце 6–12 гадоў.

Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.

Наведванне дзіцячага пакоя платнае.

Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Навіны

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам