ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга
Дыяменты беларускай літаратуры

Размова пра мову: міжнародная канферэнцыя ў бібліятэцы

Размова пра мову: міжнародная канферэнцыя ў бібліятэцы
Іншыя Навіны

25 мая адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Мова як фактар захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: беларуска-ўкраінскі кантэкст”.


Мерапрыемства было наладжана Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь у суарганізацыі з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускім дзяржаўным універсітэтам і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

На ўрачыстым адкрыцці з прывітальным словам выступілі Ігар Кізім, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, і Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У пленарным пасяджэнні прынялі ўдзел Алена Анісім, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання; Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны; Ігар Рынкевіч, каардынатар Рабочай групы Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, а таксама кіраўнікі навуковых і культурных устаноў, прадстаўнікі навуковай грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі Беларусі і Украіны.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні захавання нацыянальнай мовы як элемента самаідэнтыфікацыі і складніка нацыянальнай бяспекі дзяржавы. Шмат увагі было адведзена і гістарычнаму аспекту: вытокам беларускай і ўкраінскай моў, моўнай сітуацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім і інш. Таксама прагучалі даклады, у якіх былі закрануты пытанні сучаснага стану нацыянальнай літаратуры і кніжнай справы абедзвюх краін.

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам