ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
“У асабістым жыцці Караткевіча былі велізарныя трагедыі”

Распачата праца па ўліку рукапіснай спадчыны Радзівілаў

Распачата праца па ўліку рукапіснай спадчыны Радзівілаў
Іншыя навіны

Дасягнута пагадненне аб рэалізацыі праекта па стварэнні Інвентара рукапісаў з бібліятэкі Радзівілаў, якія сёння захоўваюцца ў бібліятэках Беларусі, Польшчы і Францыі.


Пагадненне было дасягнута па выніках пасяджэння Беларуска-польскай кансультатыўнай камісіі па справах культурнай спадчыны, якое прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы ў Варшаве.

Як вядома, нясвіжскі кнігазбор Радзівілаў быў адным з найвялікшых і найбольш каштоўных ва Усходняй Еўропе. Сёння ўжо зроблена вельмі шмат для ўліку і захавання друкаваных кніг з бібліятэкі Радзівілаў, што было высока ацэнена Беларуска-польскай кансультатыўнай камісіяй па справах культурнай спадчыны.

Аднак рукапісная спадчына, надзвычай каштоўная і рэдкая, дагэтуль заставалася па-за ўвагай і сістэматычнымі даследаваннямі спецыялістаў. У некаторай меры вядомы асобныя рукапісы, якія захоўваюцца ў расійскіх зборах. Як, напрыклад, знакаміты Радзівілаўскі летапіс ці вядомыя Радзівілаўскія акты са збораў Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Аднак сістэматычны аналіз бібліятэчных збораў на прадмет наяўнасці рукапісаў з Радзівілаўскіх збораў яшчэ чакае сваёй рэалізацыі.

Як мяркуецца, ініцыятыва беларускіх і польскіх калег будзе падтрымана Міністэрствам культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы. Аднак ужо сёння дасягнута дамоўленасць дзвюх нацыянальных бібліятэк аб супольнай працы ў гэтым кірунку, што і было замацавана пратаколам Беларуска-польскай кансультатыўнай камісіі па справах культурнай спадчыны. Чакаецца, што ў 2016–2017 гг. будуць апрацаваны рукапісы, якія знаходзяцца ў зборах Беларусі, Польшчы і Францыі, пасля чаго праца можа быць працягнута з калекцыямі бібліятэк Расіі, Літвы, Украіны і іншых краін.

Пратакол падпісаны намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесем Сушай і намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы Катажынай Сьляскай.

На фота: абмеркаванне Праекта прадстаўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, Варшаўскага ўніверсітэта, Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, Культурнага цэнтра Беларусі ў Варшаве; падпісанне пратакола.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам