ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё Залы беларускай дыяспары
Распачата праца па ўліку рукапіснай спадчыны Радзівілаў

Кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”

Кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”
Іншыя навіны

21–22 кастрычніка адбудзецца III Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”, арганізатарамі якога выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.


Тэма кангрэса 2015 г. – “Чытанне і інфармацыйная культура ў сучасным грамадстве”.

У мерапрыемстве, якое пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прымуць удзел больш як 450 дэлегатаў з розных краін блізкага і далёкага замежжа – вядучыя спецыялісты бібліятэк, навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, прадстаўнікі заканадаўчай сферы, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі.

На пленарным і секцыйных пасяджэннях плануецца абмеркаванне праблем чытання і інфармацыйнай граматнасці; сусветнай медыйнай прасторы і бяспекі інфармацыі; нарматыўнага прававога забеспячэння бібліятэчнай дзейнасці; пытанняў захавання і даследавання нацыянальнай і сусветнай кніжнай спадчыны; кірункаў і перспектыў навукова-даследчай дзейнасці бібліятэк і іншых актуальных пытанняў.

Акрамя пасяджэнняў секцый, у дні кангрэса будуць арганізаваны майстар-класы, круглыя сталы па пытаннях дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі, функцыянавання зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі, стварэння і вядзення Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь, пройдуць выстаўкі і прэзентацыі інфармацыйных прадуктаў і паслуг.

У рамках кангрэса адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў I Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання”, заснавальнікам якога з’яўляецца Беларускі экзархат. Работы лаўрэатаў будуць прадстаўлены на выстаўцы, якая пройдзе ў рамках мерапрыемства.

На выставачнай пляцоўцы кангрэса будуць таксама прадстаўлены работы – пераможцы XXIII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, які праводзіцца штогод сярод публічных бібліятэк Беларусі.

Вынікі работы III Міжнароднага кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры” і прынятыя рашэнні будуць садзейнічаць наступнаму ўмацаванню міжнароднага супрацоўніцтва паміж установамі культуры, адукацыі, навукі і стануць значным укладам у развіццё чытання і распаўсюджванне інфармацыйнай культуры, умацаванне духоўна-маральных асноў нашага грамадства.

Сайт кангрэса

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам