15 верасня ў праграме “Адкуль я ведаю?” на тэлеканале “Беларусь 4” расказалі пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі.
Дырэктар установы Раман Матульскі пазнаёміў юную карэспандэнтку з “алмазам ведаў”, паказаўшы дзяўчынцы чытальныя залы, аўтаматызаваную сістэму дастаўкі кніг, аглядную пляцоўку і кнігасховішча, а таксама адказаў на каверзныя пытанні маладой журналісткі.
Праграма была прымеркавана да Дня бібліятэк.
“Адкуль я ведаю?” – гэта перадача для дзяцей і іх бацькоў. Яна дапамагае хлопчыкам і дзяўчынкам арыентавацца ў сучасным свеце, развівае імкненне да ведаў. Аўтары і вядучыя праграмы – школьнікі. Усе яны гатовы да адкрыццяў, і ім сапраўды цікавы навакольны свет.
Відэасюжэт пра Нацыянальную бібліятэку глядзіце на “Беларусь 4”: