17 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках праекта “Кропка Адліку” адбылася інфармацыйна-пазнавальная праграма “Прыманне сябе: як паводзіць сябе з навакольным светам?”.
Асноўны змест праграмы – псіхалогія жыцця.
Пры абмеркаванні закраналіся наступныя пытанні:
- Як ставяцца да вас людзі?
- Як дазволіць сабе мець недахопы?
- Як навучыцца жыць “тут і цяпер”?
Падчас праграм гасцям былі прапанаваны практычныя заданні па дадзенай тэме.
Вёў заняткі практычны псіхолаг, трэнер праграм асобаснага росту Васіль Пронь.