ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вынікі II Мінскага міжнароднага фестывалю лічбавага мастацтва "Terra Nova"
Прадчуванне свята

Прэзентацыя выдання “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII–XIX стагоддзяў”

Прэзентацыя выдання “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII–XIX стагоддзяў”
Іншыя навіны

19 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” адбудзецца прэзентацыя выдання “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII–XIX стагоддзяў”.


Мерапрыемства арганізавана выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

У мэтах адраджэння мастацка-маральных традыцый, памнажэння нацыянальна-культурнага здабытку нашай краіны выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выпусціла кнігу “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII–XIX стагоддзяў”, якая паўтарае альбом Радзівілаў XVIII стагоддзя – унікальны помнік беларускай культуры.

Выданне прадстаўніцкага класа ўключае ў сябе 169 старонак факсімільных чорна-белых партрэтных гравюр і малюнкаў з гістарычнымі каментарыямі. Матэрыялы для выдання перадалі замежныя партнёры – сям’я князёў Радзівілаў, Каралеўскі замак Варшавы, нацыянальныя музеі Кракава, Нацыянальны мастацкі музей Літвы. Арыгінал альбома, напісаны на латыні, захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Гэтае ўнікальнае выданне адзінае з дзевяці вядомых падобнага роду.

Выданне альбома было вельмі складаным у тэхнічным плане, бо для яго была патрэбна адмысловая дарагая папера. У выніку была знойдзена спецыяльная акварэльная папера, набліжаная да паперы XVIII стагоддзя, – цёплая навобмацак, з вадзянымі знакамі. Менавіта на ёй надрукаваны партрэтныя гравюры.

У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, дыпламатычнага корпуса, бібліятэк, музеяў, архіваў Рэспублікі Беларусь.

Тэлефон для даведак: 293-27-67.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам