ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Карпаратыўнае культурна-спартыўнае мерапрыемства
Адкрыты доступ да базы даных SPIE Digital Library

Прэзентацыя відэапраграмы Рафаэля Зарка і Уладзіміра Лявона

Іншыя навіны

21 верасня а 17 гадзіне ў галерэі “Ракурс” адбудзецца прэзентацыя відэапраграмы Рафаэля Зарка і Уладзіміра Лявона пра сувязь архітэктуры, помнікаў і скульптуры.


У рамках прэзентацыі пройдзе паказ відэафільма Рафаэля Зарка “Rhombus Sectus” пра будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Год таму французская здымачная група на чале з Рафаэлем Зарка, маладым французскім мастаком, наведала горад Мінск для таго, каб зняць відэаарт пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Ідэя стварэння гэтага дакументальнага фільма ўзнікла дзякуючы незвычайнаму архітэктурнаму рашэнню будынка бібліятэкі. Ромбакубаактаэдр, у форме якога выканана бібліятэка, упершыню 500 гадоў назад вывеў легендарны да Вінчы для трактата па геаметрыі “Божая прапорцыя”. Пошукамі розных праяў гэтай геаметрычнай формы Рафаэль Зарка займаўся на працягу васьмі гадоў. Знайсці архітэктурную рэалізацыю ідэі Леанарда самы вядомы з майстроў сучаснага мастацтва Францыі змог толькі ў нашай краіне.

У Францыі прэм’ера фільма “Rhombus Sectus” адбылася ў леташнім верасні і ўжо атрымала цёплыя водгукі крытыкаў і шырокі рэзананс у прэсе. Сёлета Рафаэль Зарка і рэжысёр Уладзімір Лявон, які год таму адначасова здымаў фільм пра фільм, вяртаюцца ў Мінск, каб паказаць відэапраграму беларускаму гледачу.

У мерапрыемстве возьмуць удзел саветнік па супрацоўніцтве і культуры Пасольства Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Людовік Руае, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, архітэктары і праекціроўшчыкі будынка бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: 293-28-60, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам