11 сакавіка а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя даведачных выданняў, якія змяшчаюць звесткі пра ўласцівасці сучаснай беларускай мовы.
Госці мерапрыемства пазнаёмяцца са “Слоўнікам беларускай мовы”, “Граматычным слоўнікам дзеяслова”, “Граматычным слоўнікам назоўніка”, “Граматычным слоўнікам прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя”. Фундаментальныя выданні падрыхтаваны Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
На працягу вечара для гасцей будзе арганізавана кніжная выстаўка “Слова да слова – будзе мова”, якая змесціць больш за сто арфаграфічных, тлумачальных, гістарычных, дыялектных і іншых слоўнікаў беларускай мовы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі розных гадоў выдання, пачынаючы з XIX стагоддзя.
Уваход на мерапрыемства – цэнтральны.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 79 80.
Е-mail: pr@nlb.by