ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Знойдзены невядомы твор Багдановіча
Прэзентацыя слоўнікаў беларускай мовы

Кніга ў музейнай прасторы

Кніга ў музейнай прасторы
Іншыя навіны

27 мая Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае прыняць удзел у пасяджэнні круглага стала «Кніга ў музейнай прасторы».


Мэта круглага стала: абмен вопытам, абмеркаванне праблем і вывучэнне практык функцыянавання кнігі ў якасці музейнага экспаната. Бібліятэкі і музеі Беларусі маюць багатую традыцыю не толькі ў збіранні і захаванні кніжных помнікаў, але і ў дэманстраванні іх наведвальнікам. Неабходным з’яўляецца вывучэнне вопыту экспанавання кніг, а таксама выпрацоўка новых эфектыўных метадаў раскрыцця кніжных фондаў з мэтай забеспячэння розным прадстаўнікам грамадства як мага больш шырокага доступу да кніжных каштоўнасцей.

Праблемнае поле круглага стала:

  • Кніга як прадмет выставачнай дзейнасці бібліятэк і музеяў: гістарычны аспект.
  • Камунікатыўная функцыя кнігі як музейнага экспаната.
  • Прыёмы экспанавання кнігі.
  • Спецыфіка дзейнасці музеяў кнігі Беларусі і замежных краін.
  • Кніга як асноўны экспанат літаратурных музеяў.
  • Кніга як экспанат персанальных выставак пісьменнікаў.
  • Выстаўкі аднаго твора.
  • Выстаўкі адной кнігі.
  • Выставачная дзейнасць бібліятэк.
  • Захаванасць кнігі ў музейнай экспазіцыі.

Умовы ўдзелу:
Для ўдзелу ў пасяджэнні круглага стала з дакладам альбо паведамленнем неабходна не пазней за 19 мая 2014 г. прайсці анлайн-рэгістрацыю на інтэрнэт-партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі www.nlb.by.
Пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Каардынатары:
Сапега Таццяна Андрэеўна, загадчык сектара наукова-праектнай работы навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства
e-mail: sapega@nlb.by; тэл. (8 017) 293 27 82.
Захарава Таццяна Мікалаеўна, загадчык сектара музейнай дзейнасці навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства
e-mail: muzey@nlb.by; тэл. (8 017) 293 27 22.

Навіны

1 Кра 2020

Яго імя згадваецца разам з малодшым братам, класікам Максімам Багдановічам. І ролю старэйшага брата ў станаўленні пісьменніка і грамадзяніна недаацэньваць нельга. Менавіта таму супрацоўнікі музея працягваюць пошукі матэрыялаў, звязаных з В. Багдановічам, даследуюць матэрыялы, якія захоўваюцца ў фондах розных музеяў і архіваў.

Навіны бібліятэк

1 красавіка 1945 года. 39 дзён да Перамогі

1 Кра 2020

Дырэктыва Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага аб правядзенні наступальнай аперацыі на Берлін. Узяцце крэпасці Глогау. Акружэнне саюзнікамі рурскай групоўкі нямецкіх войскаў. Аднаўленне Мінска. Гастролі Дзяржаўнага літоўскага джаз-аркестра. Канферэнцыя бібліятэкараў Масквы. Газеты: “Звязда” (№ 60, 61), “Большэвік Палесся” Палескай (цяпер ліквідаванай) вобласці (№ 151), “Искра” Валожынскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

31 сакавіка 1945 года. 40 дзён да Перамогі

31 Сак 2020

Указ аб узнагароджанні ордэнам “Перамога”. Наступленне саюзнікаў. Зварот сялян Гродзенскай вобласці. Набор на рабочыя спецыяльнасці. Гастролі Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра БССР. Газеты: “Звязда” (№ 59), “Советская Белоруссия” (№ 58), “Гродненская правда” (№ 43).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

31 Сак 2020

Ці можа дапамагчы рэальны мінулы ці ўяўны літаратурны досвед нам, сучасным, у разуменні і пражыванні новай паляндры – каранавіруса? Так, напрыклад, французы, італьянцы, бельгійцы перачытваюць А. Камю: як толькі абвясцілі пра новы вірус, узняўся продаж эсэ А. Камю "Паляндра". А што могуць пачытаць беларусы?

Навіны бібліятэк

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111