19 лістапада а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” адбудзецца прэзентацыя літаратурна-асветніцкага праекта “1812. Вядомы і невядомы”, прысвечанага 200-годдзю вайны 1812 г.
Пад час мерапрыемства будзе прадстаўлена трылогія “Западный пограничный регион в военно-стратегических планах Российской империи (конец ХVIII в. − 1812 г.)”. Выданне стала вынікам 15-гадовага навуковага даследавання дацэнта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Андрэя Міхайлавіча Лукашэвіча. Кнігі падрыхтаваны на аснове шырокага круга пісьмовых і графічных крыніц (раней сакрэтных), як апублікаваных, так і тых, якія захоўваюцца ў 10 архівах Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі.
Таксама ў рамках літаратурна-асветніцкага праекта ладзіцца адкрыццё рэспубліканскай выстаўкі дзіцячага малюнка, прысвечанай вайне 1812 г. У ёй возьмуць удзел выхаванцы шасці мастацкіх студый з Гомеля, Мінска і Брэста. Прадставіць выстаўку мастак-педагог Віталь Чарнабрысаў.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 23, 293 27 67.
E-mail: pr@nlb.by