ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Правы дзіцяці ў дарослым свеце
Прэзентацыя праекта “1812. Вядомы і невядомы”

З любоўю да людзей

З любоўю да людзей
Іншыя навіны

З 14 лістапада па 10 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З любоўю да людзей”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка П.Н. Кавалёва.


Таленавіты пісьменнік, педагог, заслужаны работнік культуры Беларусі Павел Нічыпаравіч Кавалёў (1912–1995) прыйшоў у літаратуру з вялікім запасам самых разнастайных назіранняў і ўражанняў ад убачанага і асабіста перажытага; ён узбагаціўся жыццёвым вопытам, набытым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тэмамі “вайна і дзеці”, “дзеці і сям’я” прасякнута амаль уся яго творчасць. Як педагог ён добра ведаў дзіцячую псіхалогію, і таму шмат пісаў для дзяцей, пісаў проста і шчыра. Свае думкі пра дзяцей вайны, іх ранняе сталенне пісьменнік адлюстраваў у аповесці “Андрэйка” (1948), якая перавыдавалася некалькі разоў і перакладалася на розныя мовы.

Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з творамі пісьменніка “Згублены дзённік” (1954), “Сябры мае, дзеці” (1959), “Лёнька Гром” (1961), “Малы мужчына” (1966) і інш.

Выступаў пісьменнік таксама ў жанры сатыры і гумару. Доўгі час Павел Нічыпаравіч узначальваў часопіс “Вожык” (1955–1967), з-пад яго пяра выйшла вялікая колькасць сатырычных твораў, якія вызначаюцца вастрынёй адлюстравання рэчаіснасці, актуальнасцю.

Пісаў П.Н. Кавалёў і літаратурныя артыкулы, якія расказвалі пра знаёмства са знакамітымі беларускімі пісьменнікамі – Якубам Коласам, Янкам Купалам, Міхасём Лыньковым, Іванам Мележам і інш.

Адзін з раздзелаў выстаўкі прысвечаны перакладчыцкай дзейнасці Паўла Нічыпаравіча Кавалёва, які таленавіта перакладаў з украінскай, англійскай, рускай, балгарскай і іншых моў.

Асобна прадстаўлены творы пісьменніка ў перакладах.

Апошні раздзел знаёміць з публікацыямі пра жыццё і дзейнасць П.Н. Кавалёва, змешчанымі ў энцыклапедычных і перыядычных выданнях.

Экспазіцыя налічвае каля 140 дакументаў.

Кантактны тэлефон: 8 (017) 293 27 16.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам