ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вельмі маму я люблю
Адкрыты доступ да калекцыі часопісаў ЭБД Maney Publishing

Прэзентацыя кнігі Аіды ханум Імангуліевай

Прэзентацыя кнігі Аіды ханум Імангуліевай
Іншыя навіны

11 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзілася прэзентацыя кнігі “Статьи и переводы” азербайджанскага прафесара Аіды ханум Імангуліевай.


Мерапрыемства прайшло ў рамках Года кнігі.

З прывітальным словам на прэзентацыі выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ісфандыяр Бахтыяр аглы Вагабзадэ, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, кіраўнік азербайджанскай дыяспары ў Рэспубліцы Беларусь Бакшы Ганбараў, дэкан факультэта беларускай і рускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Васіль Старычонак.

У кнігу ўвайшлі апублікаваныя ў 60–80-я гады артыкулы і пераклады выдатнага вучонага, доктара філалагічных навук, прафесара Аіды ханум Імангуліевай – першай жанчыны-ўсходазнаўца. Яе навуковыя працы і сёння знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ўсяго свету.

Прафесар адкрыла новую старонку ў вывучэнні сучаснай арабскай літаратуры, заклала падмурак новай школы. У сваёй навуковай і арганізатарскай дзейнасці Аіда ханум Імангуліева заўсёды надавала асаблівую ўвагу падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў арабістаў.

Фундаментальныя даследаванні Аіды ханум Імангуліевай узбагацілі азербайджанскае і сусветнае ўсходазнаўства.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам