11 кастрычніка ў дзіцячым пакоі прайшло святочнае мерапрыемства «Вельмі маму я люблю», прысвечанае Дню маці.
На свяце хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі пра сваіх цудоўных і непаўторных мам у конкурсах “Камплімент”, “Закончы сказ”, “Матуля”.
У вясёлых гульнях “Венікабол”, “Уборка” юныя наведвальнікі праявілі знаходлівасць, спрыт і кемлівасць.
Арыгінальным падарункам для мілых мам стаў яркі букет астраў, выкананы з любоўю і пяшчотай маленькімі ўдзельнікамі мерапрыемства.