1 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя і цырымонія перадачы ў дар кнігі “Беларусь: дзяржаўная і эканамічная мадэль”.
Аўтары выдання – члены экспертнай групы Еўрапейскага цэнтра геапалітычнага аналізу (ЕЦГА): прэзідэнт ЕЦГА, галоўны рэдактар партала geopolityka.org Марцін Дамагала; генеральны дырэктар ЕЦГА, кандыдат палітычных навук, экс-дэпутат Сейма Матэуш Піскорскі; віцэ-прэзідэнт ЕЦГА, кандыдат палітычных навук Серадзан Пшэмыслаў; віцэ-прэзідэнт ЕЦГА, кандыдат эканамічных навук Мар’ян Шалуха. Кніга з’явілася ў выніку ажыццяўлення аўтарамі даследчых праграм “Беларусь”.
У выданні “Беларусь: дзяржаўная і эканамічная мадэль” прадстаўлена аб’ектыўная навуковая карціна Беларусі з пункта гледжання палітолагаў, эканамістаў і гісторыкаў без палітычных стэрэатыпаў і ідэалагічна матываваных прадузятасцей.
З прывітальным словам на мерапрыемстве выступілі прэзідэнт ЕЦГА Марцін Дамагала, генеральны дырэктар ЕЦГА Матэуш Піскорскі, кіраўнік Аналітычнага цэнтра ЕсооМ, член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргей Мусіенка, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.
Праект рэалізаваны пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Аналітычнага цэнтра ЕсооМ.