ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя кнігі аб дзяржаўнай і эканамічнай мадэлі Беларусі
Кірмаш інвестыцыйных праектаў бібліятэкі

Узнясенне над прозай быцця

Узнясенне над прозай быцця
Іншыя навіны

З 4 лютага па 3 сакавіка ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Узнясенне над прозай быцця”, прысвечаная 90-годдзю беларускага жывапісца Леаніда Шчамялёва.


Народны мастак Беларусі, педагог, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў – адзін з яркіх прадстаўнікоў беларускага мастацтва. У 2003 г. у Мінску адкрыта персанальная мастацкая галерэя твораў майстра, аснову якой склалі работы, падораныя мастаком гораду.

“У жыцці мне пашчасціла. Я нарадзіўся пад сузор’ем Вадалея і правёў дзяцінства ў маляўнічым Віцебску. Гэта была шчаслівая пара, звязаная з дзівоснай Заходняй Дзвіной, захапленнем спортам, маляваннем, тэатрам, кнігамі… І раптам – вайна! 18-гадовым быў мабілізаваны і пайшоў на фронт… Увосень 1943 г. у жорсткім баі пад Калінкавічамі атрымаў цяжкае раненне. Але лёс мяне захоўваў – выжыў і змог вярнуцца ў армію. У 1947-м дэмабілізаваўся і паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча: дзіцячая мара стаць мастаком пачала ажыццяўляцца! Пазней скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, майстэрню В.К. Цвіркі…” – піша Леанід Шчамялёў у аўтабіяграфічнай кнізе.

Здзіўленне, зачараванне, захапленне – вось што на працягу паўстагоддзя творчасці не астывала ў грудзях Маэстра. Леанід Дзмітрыевіч востра адчувае час: у яго жывапісе не знайсці дробязных мітуслівых пачуццяў, зусім адсутнічаюць агрэсіўнасць і насілле над духам.

Перавагу ён аддае працы ў жанры партрэта і пейзажа. У экспазіцыі прадстаўлены партрэты У. Мулявіна, Я. Купалы, К. Каліноўскага і іншых вядомых дзеячаў.

Таксама ўжо больш за паўстагоддзя мастак працуе ў жанры нацюрморта, успрымаемым ім як выява часу, у якім жыве чалавек. У “Блакітным нацюрморце”, “Кветках для Святланы” і іншых работах – велізарны каэфіцыент цеплатворнасці, энергіі парыву, палон фарбаў і містыка зачараванасці колерам.

Прачулае і перажытае Леанідам Шчамялёвым у дні ваеннага ліхалецця знайшло адлюстраванне ў работах “Прымірэнне”, “Прысяга”, “Пачатак” і многіх іншых.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 80 дакументаў. Гэта рэпрадукцыі работ мастака, альбомы, кнігі, часопісы, даведачная літаратура.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам