ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вялікае мастацтва артылерыі
Аб праграме культурнага супрацоўніцтва на 2013–2014 гг.

Прэзентацыя кампаніі Ex Libris

Прэзентацыя  кампаніі Ex Libris
Іншыя Навіны

17 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кампаніі Ex Libris, пад час якой былі прадстаўлены рашэнні і прадукты сучасных аўтаматызаваных сістэм.


Да ўвагі дырэктараў найбуйнейшых універсітэцкіх бібліятэк, прадстаўнікоў Нацыянальнай кніжнай палаты, зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі прадстаўлены прэзентацыі пра дзейнасць і найноўшыя распрацоўкі кампаніі – лідара па забеспячэнні бібліятэк у 80 краінах свету.

Адкрыў мерапрыемства дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі. Звяртаючыся да ўдзельнікаў і гасцей, ён адзначыў неабходнасць рашэння бібліятэчных задач з дапамогай найбольш эфектыўных пошукавых тэхналогій.

У вітальным слове да прысутных Енрыке Пенц, старшы менеджар па Усходняй Еўропе і краінах СНД, выказаў асобую зацікаўленасць кампаніі Ex Libris у супрацоўніцтве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

У ходзе мерапрыемтсва адбылася прэзентацыя кампаніі Ex Libris і яе найноўшых распрацовак – Primo Central (комплекснае рашэнне для пошуку і дастаўкі лакальных і аддаленых інфармацыйных рэсурсаў, такіх як кнігі, часопісныя артыкулы і лічбавыя аб’екты) і Rosetta (праграмнае рашэнне для захаванасці лічбавых калекцый). Правёў прэзентацыю Сяргей Дацэнка, прадстаўнік кампаніі Ex Libris ва Украіне.

Завяршылася прэзентацыя дыскусіяй, у ходзе якой усе ўдзельнікі змаглі атрымаць адказы на актуальныя пытанні.

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам