ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Кніжныя тэрміны: незразумелае становіцца простым
XIII Міжнародныя Карскія чытанні

Прэзентацыя энцыклапедыі "Культура Беларусі"

Прэзентацыя энцыклапедыі "Культура Беларусі"
Іншыя навіны

19 мая ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя шасцітомнай энцыклапедыі “Культура Беларусі” выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.


Прэзентацыя шасцітомнай энцыклапедыі “Культура Беларусі” прэтэндуе на статус найважнейшай падзеі ў культурным жыцці краіны. Сімвалічна, што яна папоўніла скарбніцу гуманітарных багаццяў краіны менавіта ў Год культуры, адкрываючы новыя вехі ў гісторыі. Унікальнае выданне адзначана ўзнагародай 55-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” ў спецыяльнай намінацыі “За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны”.

Карпатлівая работа над гэтым вялікім праектам працягвалася сем гадоў. Выданне ўключае звыш 15 тыс. артыкулаў, мэта якіх – расказаць пра розныя аспекты беларускай культуры, адлюстраваць яе гісторыю па-новаму, улічваючы тыя змены, якія адбыліся за апошнюю чвэрць стагоддзя.

Прэзентацыя пачнецца а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 27 56.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам