ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прэзентацыя энцыклапедыі "Культура Беларусі"
Праект “У госці да кніг” для вучняў нядзельнай школы

XIII Міжнародныя Карскія чытанні

Іншыя навіны

12–13 мая ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшлі XIII Міжнародныя Карскія чытанні “Славянскі свет і нацыянальная маўленчая культура ў сучаснай камунікацыі”.


Чытанні былі прымеркаваны да 155-х угодкаў з дня нараджэння акадэміка Яўхіма Фёдаравіча Карскага.

Сёлета ў традыцыйных Карскіх чытаннях бралі ўдзел даследчыкі з розных краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і нават Кітая. Прыехаў з дакладам з Санкт-Пецярбурга пачэсны госць – праўнук акадэміка Аляксандр Аляксандравіч Карскі.

На пленарным пасяджэнні, якое адбылося пасля ўрачыстага адкрыцця чытанняў, ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі выступіла вядучы бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Людміла Данілаўна Сільнова з дакладам і прэзентацыяй “Бібліятэка Я. Карскага ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: агульная характарыстыка калекцыі на базе створаных бібліяграфічных запісаў у фармаце BELMARC”.

Даклад быў прысвечаны былой асабістай бібліятэцы вучонага, якая захоўваецца сёння ў галоўнай кніжніцы Беларусі. Бібліятэка Карскага з цяжкасцю была вывезена ім з Варшавы, дзе ён доўгі час жыў і працаваў у якасці прафесара, рэктара Варшаўскага універсітэта. Прыватнаму кнігазбору нададзены статус гістарычнай калекцыі. У дакладзе Сільновай дадзеная калекцыя разглядаецца па розных прыкметах з прымяненнем пошукавых магчымасцяў сучасных электронных тэхналогій: храналагічны дыяпазон, геаграфія месца выдання, мова выданняў, дароўныя надпісы, маргіналіі і інш.

У рамках чытанняў адбыліся таксама цікавыя дыскусіі і круглыя сталы па медыялінгвістыцы, праблемах сучаснага мовазнаўства, практыцы дыскурсіўнага аналізу.

Удзельнікам чытанняў была прапанавана культурная праграма: паездка ў вёску Лаша – на радзіму Карскага, экскурсія ў музей універсітэта, экскурсія па горадзе Гродна.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам