ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Жыць па-новаму: у бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі “Нязломны: Аляксей Талай”
Бібліятэка атрымала падарункі з малой радзімы Уладзіміра Дубоўкі і Кузьмы Чорнага

Прэзентацыя электронных інфармацыйных рэсурсаў у віртуальнай чытальнай зале

Прэзентацыя электронных інфармацыйных рэсурсаў у віртуальнай чытальнай зале
Іншыя навіны

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягвае знаёміць карыстальнікаў і бібліятэкараў з ліцэнзійнымі электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі.

25 лютага ў нашай бібліятэцы адбыўся семінар-прэзентацыя электронна-бібліятэчнай сістэмы “Znanium” – інфармацыйнага рэсурсу ўніверсальнай тэматыкі для навучальных і публічных бібліятэк.

На семінары былі прадстаўлены калекцыі кніжных і перыядычных выданняў на платформе ЭБС “Znanium”, а таксама пошукавыя і функцыянальныя магчымасці працы з ЭБС.

Мерапрыемства прайшло ў змешаным вочна-дыстанцыйным фармаце. У ім узялі ўдзел спецыялісты бібліятэк, інфармацыйных цэнтраў, устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі.

Доступ да ЭБС “Znanium” адкрыты для ўсіх зарэгістраваных карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і зацікаўленых бібліятэк – партнёраў па віртуальнай чытальнай зале.

Віртуальная чытальная зала запрашае да супрацоўніцтва ўсе зацікаўленыя арганізацыі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання працы з імі.

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам