Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і яе партнёраў па віртуальнай чытальнай зале працягнуты тэставы доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў выдавецтва Springer Nature.
Springer Nature – адно з вядучых міжнародных выдавецтваў, якія выпускаюць кнігі і навуковыя рэцэнзуемыя часопісы па прыродазнаўчых, гуманітарных і сацыяльных навуках, а таксама медыцыне.
Для тэставання даступны:
- часопісы выдавецтва Springer Nature за 1997–2019 гг.
- кнігі выдавецтва Springer Nature за 2015–2018 гг.
Доступ працягнуты да 20 чэрвеня 2019 г.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.