14–15 сакавіка адбылася серыя семінараў па выкарыстанні платформы Web of Science для планавання, прадстаўлення і аналізу навуковых даследаванняў.
Платформу Web of Science прадставіла кампанія Clarivate Analytics.
Семінары прайшлі ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Падчас семінараў менеджар па развіцці бізнесу кампаніі Clarivate Analytics Алег Сябрэнка пазнаёміў удзельнікаў з прынцыпамі фарміравання і асаблівасцямі зместу калекцый на платформе Web of Science, алгарытмамі ўжывання асноўных навукаметрычных паказчыкаў, работай з ідэнтыфікатарамі аўтараў і аналітычнай надбудовай Journal Citation Report, а таксама з магчымасцямі выкарыстання рэферэнс-менеджара EndNote on-line для афармлення навуковых публікацый.