ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Пра выкарыстанне платформы Web of Science
Бібліятэкі ЗША: дарожныя нататкі 3

Свежае паветра – свежы погляд: выстаўка пленэрных работ студэнтаў-мастакоў

Свежае паветра – свежы погляд: выстаўка пленэрных работ студэнтаў-мастакоў
Іншыя навіны

23 сакавіка запрашаем на ўрачыстае адкрыццё выстаўкі пленэрных работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава “Пленэр-2016”.


Штогод студэнты-мастакі выязджаюць на эцюды ў розныя маляўнічыя куткі Беларусі і іншых краін. У 2016 годзе практыка маладых жывапісцаў праходзіла ў гістарычна значных месцах нашай рэспублікі, такіх як Нясвіж, Полацк, Ружаны, Брэст і інш. Яркія работы былі створаны і падчас удзелу ў міжнародных пленэрах у славацкіх Татрах, Санкт-Пецярбургу, Варонежы, Астрахані.

У творчых паездках студэнты-мастакі раскрылі новыя грані сваіх магчымасцей, павысілі прафесіяналізм і творчую самастойнасць.

Займаючыся выяўленчым мастацтвам на прыродзе, мастак трапляе ў жывую творчую атмасферу. Гэта дазваляе адчуць іншы рытм жыцця, убачыць незвычайнае ў кожным імгненні, дакрануцца да гісторыі і па-іншаму зірнуць на саму сутнасць навакольнага свету. Для творчага чалавека новае месца – гэта заўсёды крыніца свежых уражанняў, сіл, натхнення і, канечне ж, новых цікавых работ.

Пераканацца ў гэтым можна, наведаўшы экспазіцыю “Пленэр-2016”, на якой да ўвагі наведвальнікаў будуць прадстаўлены звыш 50 работ навучэнцаў МДМК імя А.К. Глебава.

Вернісаж пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх). Пазнаёміцца з творчасцю маладых мастакоў можна будзе да 23 красавіка 2017 года.

З 24 сакавіка 2017 года ўваход на выстаўку складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Дата заканчэння выстаўкі можа быць зменена.

Удакладняйце інфармацыю па тэлефоне: (8 017) 266 37 37.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам