ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Творчыя заняткі “Зебра на палянцы”
Дыялогавая пляцоўка па выніках штогадовага Паслання Кіраўніка дзяржавы

Першамай анлайн

Першамай анлайн
Іншыя навіны

Напярэдадні свята вясны і працы прапануем звярнуцца да віртуальнай калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у якой прадстаўлены паштоўкі да 1 Мая.

Свята было доўгачаканым: гарады ўпрыгожваліся загадзя, з раніцы людзі ішлі на дэманстрацыю, дзе сустракаліся са сваімі роднымі, сябрамі, калегамі, віншавалі перадавікоў працы, а пасля хадзілі ў госці адзін да аднаго, дарылі падарункі. Знакаміты першамайскі лозунг “Мир! Труд! Май!” памятаюць і сёння.

Piershamaj-1.jpg

Група мастакоў-супрэматыстаў. Эскіз дэкарыроўкі трамвая да святкавання 1 мая 1920 года ў г. Віцебску. Паштоўка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У Рэспубліцы Беларусь 1 Мая адзначаецца як Свята працы, якое з’яўляецца агульнарэспубліканскім святочным днём.

У наш час 1 Мая па традыцыі з’яўляецца выходным днём і звязаны з абуджэннем прыроды, вясновым настроем, з пачаткам дачных клопатаў і працай па добраўпарадкаванню. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі захоўваецца больш за 480 выяўленчых матэрыялаў, прысвечаных гэтай тэме.

Запрашаем да прагляду віртуальнай калекцыі паштовак з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Некаторыя, гледзячы на іх, успомняць сваё мінулае і родных, з якімі некалі святкавалі Першамай. Сучаснай жа моладзі будзе карысна даведацца пра гэтае свята і яго гісторыю.

Віншуем са Святам працы і жадаем усім добрага настрою, новых здзяйсненняў і працоўных дасягненняў!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

15 Май 2024

15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам