ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Геніяльны мастак
Берлін: экстрэмальны гід для бібліяфіла

Перазвон стагоддзяў

Перазвон стагоддзяў
Іншыя навіны

7 жніўня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) ладзіцца адкрыццё культурна-асветніцкага праекта “Перазвон стагоддзяў”, прымеркаванага да 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны.


Праект складаецца з трох тэматычных экспазіцый, якія падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Пасольствам Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь і грамадскай арганізацыяй “Беларускі зялёны крыж”.

Выстаўка “Першая сусветная вайна ў літаграфіях Жана-Луі Фарэна” грунтуецца на калекцыі з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Літаграфіі створаны ў 1914–1917 гг. Мастак вельмі дакладна перадае драматызм вялікай вайны.

Экспазіцыя “Першая сусветная вайна ў амерыканскім плакаце, літаратуры, кіно і музыцы” змяшчае рэпрадукцыі амерыканскіх плакатаў, створаных у гэты гістарычны перыяд, дыскі з калекцыяй музычных твораў тых часоў, літаратурныя творы і кінафільмы.

Выстаўка “Пераклічка стагоддзяў: Першая сусветная вайна і свет сёння” прадстаўляе грамадскасці графічныя работы, выкананыя як маладымі, так і вопытнымі мастакамі і педагогамі з Беларусі, Расіі і Украіны па матывах паэтычных і празаічных твораў вядомых пісьменнікаў, якія адлюстроўваюць тэму Першай сусветнай.

Акрамя таго, Нацыянальная бібліятэка Беларусі на інтэрнэт-партале падрыхтавала анлайнавы рэсурс, прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі. У яго аснове – матэрыялы з фондаў бібліятэкі: кнігі, часопісы, выяўленчыя дакументы 1914–1917 гг.

Экспазіцыі праекта дэманструюцца на 3-м паверсе бібліятэкі, у галерэях “Атрыум” і “Лабірынт”, да 10 верасня 2014 г.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам