ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе!
Адкрыты доступ да базы даных International Index to Music Periodicals Full Text

Патрыярх беларускай сатыры

Патрыярх беларускай сатыры
Іншыя навіны

1 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" адбудзецца адкрыццё выстаўкі "Патрыярх беларускай сатыры", прымеркаванай да 115-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Кандратавіча Крапівы (1896–1991).


Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Літаратурна-дакументальная выстаўка "Патрыярх беларускай сатыры" раскрывае шматграннасць сатырычнага таленту класіка беларускай літаратуры, паэта-сатырыка, празаіка, драматурга, навукоўца-лінгвіста, аднаго з самых вядомых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры – Кандрата Крапівы.

На выстаўцы будуць прадстаўлены каштоўныя матэрыялы з архіва пісьменніка, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: рукапісы, лісты, фатаграфіі розных гадоў, дакументы, сувеніры, асабістыя рэчы, кнігі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадставіць выстаўку-прагляд твораў і дакументаў Кандрата Крапівы са сваіх фондаў.

У мерапрыемстве возьмуць удзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзія Макарэвіч, беларуская пісьменніца і літаратуразнавец Лідзія Арабей, галоўны дырэктар замежнага вяшчання беларускага радыё Навум Гальпяровіч, сакратар упраўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Міхась Пазнякоў, драматург Аляксей Дудараў, акцёр Генадзь Аўсяннікаў, родныя пісьменніка, даследчыкі і аматары творчасці Кандрата Крапівы, яго сябры і знаёмыя.

Выстаўка будзе доўжыцца да 1 мая ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: 293-27-67, 334-56-21.

Е-mail: pr@nlb.by  

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам