ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Патрыярх беларускай сатыры
Формула міфа

Адкрыты доступ да базы даных International Index to Music Periodicals Full Text

Адкрыты доступ да базы даных International Index to Music Periodicals Full Text
Іншыя навіны

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыты доступ да паўнатэкставай базы даных International Index to Music Periodicals Full Text.


База змяшчае анатацыі і паказальнікі па некалькіх сотнях музычных перыядычных выданняў з больш як 20 краін, а таксама паўнатэкставыя версіі звыш 140 індэксаваных часопісаў.

На сённяшні момант у International Index to Music Periodicals Full Text уваходзіць звыш 770 000 запісаў, большасць з якіх адносіцца да апошняга дзесяцігоддзя апублікавання кожнага з выданняў. У базе прадстаўлены і праіндэксаваны ўсе нумары некаторых часопісаў пачынаючы з 1874 г.

База асвятляе найшырэйшы круг пытанняў, якія адносяцца да музыкі, уключаючы музычную адукацыю, выканальніцкае мастацтва, музычную этнаграфію, музычны тэатр, тэорыю музыкі, формы і кампазіцыю папулярнай музыкі.

Доступ да базы даных ажыццёўлены дзякуючы гранту Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам