ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Лепш за горы могуць быць толькі горы
Прэзентацыя фотаальбома “Беларусь созидающая”

Пасяджэнне секцыі IV Усебеларускага народнага сходу

Іншыя навіны

6 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках IV Усебеларускага народнага сходу адбылося пасяджэнне секцыі “Культура, спорт, ахова здароўя, СМІ”.


IV Усебеларускі народны сход праходзіць у Рэспубліцы Беларусь з 6 па 7 снежня. Галоўныя пытанні, якія выносяцца на яго абмеркаванне, – вынікі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2006–2010 гг. і аналагічная Праграма на 2011–2015 гг.

Дэлегатамі IV Усебеларускага сходу сталі 2,5 тыс. чалавек. Сярод іх – прадстаўнікі ўсіх слаёў беларускага грамадства: дэпутаты Нацыянальнага сходу Беларусі, кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржкіравання, прамыслоўцы, энергетыкі, работнікі будаўнічай галіны, ЖКГ, транспарту, сувязі, гандлю, культуры, спорту, аховы здароўя, СМІ, навукі, адукацыі, сілавых структур, бізнесу, фінансавых і банкаўскіх структур, студэнцкая моладзь, ветэранскія і іншыя грамадскія аб’яднанні, замежныя госці.

У першы дзень работы форуму адбылося пасяджэнне секцый. Дэлегаты абмеркавалі пытанні пэўных сфер: прамысловасці, сістэмы ЖКГ, аграпрамысловага комплексу, адукацыі, аховы здароўя і інш.

У працы секцыі “Культура, спорт, ахова здароўя, СМІ” ўзялі ўдзел больш за 170 дэлегатаў. Сярод іх – старшыня Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Пётр Міклашэвіч, намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі, першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Лілія Ананіч, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Азаронак, начальнік кіравання арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Іван Рыжко і інш.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам