ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Выстаўка да 150-годдзя з дня нараджэння Яўхіма Карскага
Пасяджэнне секцыі IV Усебеларускага народнага сходу

Лепш за горы могуць быць толькі горы

Лепш за горы могуць быць толькі горы
Іншыя навіны

З 8 снежня па 5 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кольцавы калідор) ладзіцца тэматычная кніжная выстаўка “Лепш за горы могуць быць толькі горы”, прысвечаная Міжнароднаму дню гор.


Міжнародны дзень гор устаноўлены па рашэнні 57-й Генеральнай Асамблеі ААН у 2003 г. і адзначаецца 11 снежня. У адпаведнай рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі падкрэсліваецца асобая актуальнасць дзеянняў, накіраваных на ўстойлівае развіццё горных рэгіёнаў.

Горы займаюць каля адной чацвёртай паверхні планеты і з’яўляюцца домам для амаль 10 працэнтаў насельніцтва. Гэта запаведнік са шматлікімі ўнікальнымі відамі раслін і жывёл, крыніца вады для ўсіх асноўных рэк Зямлі. Горы служаць скарбніцай многіх карысных выкапняў.

Усім вядома, што горы славяцца сваёй вышынёй, якую спрабуюць заваяваць альпіністы і скалалазы. Самая высокая вяршыня свету – гара Джамалунгма (Эверэст) (8 848 м), а самы доўгі горны ланцуг – Анды (7 600 км). Калі падняцца на вяршыню Эверэста, то апынешся ў верхняй мяжы трапасферы.

Кніжная экспазіцыя налічае каля 300 выданняў. Разнастайныя энцыклапедыі, даведнікі, альбомы, вучэбныя і навукова-папулярныя выданні адкрыюць цэлую калекцыю цудаў, якія прывабліваюць у горы мільёны турыстаў, альпіністаў, скалалазаў, гарналыжнікаў, мастакоў, фатографаў і проста дапытлівых людзей.

Тэматычныя раздзелы прысвечаны горным краінам (Кітаю, Швецыі, Японіі, Швейцарыі, Італіі), а таксама горным пародам, турызму. У кнігах даецца асноўная інфармацыя пра горную справу, прыводзяцца даныя пра здабычу карысных выкапняў.

Узыходжанне на горныя вяршыні – альпінізм – выкліча ў чытачоў несумненную цікавасць. Кнігі данай тэматыкі знаёмяць з гісторыяй узнікнення і станаўлення альпінізму, расказваюць пра ўзыходжанні розных катэгорый цяжкасці, пра найбольш цікавыя для альпіністаў вяршыні. А таксама раскрываюць тактыку ўзыходжання, асновы ўзаемнай страхоўкі і ацэнкі яе надзейнасці.

Выстаўка прызначана для шырокага кола чытачоў, сярод якіх горныя турысты, альпіністы, спецыялісты ў галіне горнай справы, экалогіі, а таксама для ўсіх, хто хоча даведацца пра горы больш.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

         
               
         
               
         
               
         
               

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам