З 29 па 30 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне рабочай групы "Кіраўнікі пагранічных ведамстваў" у рамках Міжнароднай пагранічнай канферэнцыі.
Канферэнцыя ўяўляе сабой кансультатыўны форум, які праходзіць з удзелам сямі рабочых груп.
З 2009 г. Рэспубліка Беларусь узначаліла рабочую групу "Кіраўнікі пагранічных ведамстваў", пасяджэнне якой адбылося на тэрыторыі Беларусі ўпершыню. Мерапрыемства прайшло з удзелам кіраўнікоў пагранічных ведамстваў рада краін, прадстаўнікоў Еўрапейскай камісіі, ФРОНТЭКС, ПРААН, УВКБ ААН, МАМ, АБСЕ, Савета камандуючых пагранічнымі вайскамі краін СНД і Федэральнага агенцтва па ўладкаванні граніц Расійскай Федэрацыі.
На пасяджэнні рабочай групы разглядаліся пытанні выкарыстання сучасных тэхнічных сродкаў і сістэм у ахове граніцы.
Для ўдзельнікаў пасяджэння была праведзена аглядная экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у ходзе якой госці азнаёміліся з яе інфармацыйнымі рэсурсамі, калекцыяй рарытэтных выданняў, архітэктурна-канструкцыйнымі асаблівасцямі будынка.