ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Бібліёграф, бібліяграфазнаўца, спецыяліст у галіне бібліятэчнага краязнаўства Р.М. Чыгірова
Пасяджэнне ў рамках Міжнароднай пагранічнай канферэнцыі

Грамадства для ўсіх узростаў

Грамадства для ўсіх узростаў
Іншыя навіны

З 1 кастрычніка па 8 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (2-гі паверх, пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Грамадства для ўсіх узростаў”, прысвечаная Міжнароднаму дню пажылых людзей.


Гэты Дзень быў абвешчаны на 45-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 45/106) 14 снежня 1990 года і штогод адзначаецца 1 кастрычніка.

Гэтае свята – даніна павагі і ўвагі да людзей, за плячамі якіх шматгадовая праца, нялёгкія выпрабаванні, багаты жыццёвы вопыт. Ва ўсе часы ў грамадстве з асаблівай пашанай ставіліся да старэйшага пакалення, якое ўвасабляе мудрасць, лепшыя рысы і традыцыі народа.

У наш час ў свеце назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя старэння насельніцтва. У адпаведнасці з класіфікацыяй Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, да пажылога насельніцтва адносяцца людзі ва ўзросце ад 60 да 74 гадоў, да старога – ад 75 да 89 гадоў, да доўгажыхароў – 90 гадоў і старэйшыя. Цяпер колькасць людзей, узрост якіх перавышае 60 год, складае прыкладна 10 працэнтаў ад агульнай колькасці жыхароў Зямлі, у 2050 годзе іх колькасць вырасце да 21 працэнта. Згодна з апошнімі даследаваннямі, да 2050 года колькасць пажылых людзей у свеце павялічыцца з 600 мільёнаў да амаль 2 мільярдаў.

Новы сацыяльны статус чалавека ў старасці, выкліканы перш за ўсё спыненнем ці абмежаваннем працоўнай дзейнасці, зменамі самога ладу жыцця і зносін, цяжкасцямі адаптацыі да новых умоў жыцця, патрабуе асаблівай падтрымкі як сацыяльных службаў дзяржавы, так і людзей, якія жывуць побач.

Прынцып ААН адносна пажылых людзей – зрабіць паўнакроўным жыццё асоб састарэлага ўзросту, забяспечыць ім неабходны дагляд і ўмовы для ўдзелу ў жыцці грамадства і рэалізацыі іх унутранага патэнцыялу.

У Рэспубліцы Беларусь пажылым людзям надаецца вялікая ўвага з боку дзяржавы. У краіне створана маштабная сістэма сацыяльнай абароны пажылых людзей, якая ўключае прадастаўленне разнастайных ільгот і гарантый, павышэнне пенсій, сацыяльнае абслугоўванне і дапамогу дома.

Прапанаваная тэматычная выстаўка заклікана прыцягнуць увагу чытача да праблем людзей пажылога ўзросту, іх індывідуальных і сацыяльных патрэб, павысіць ступень інфармаванасці па праблеме дэмаграфічнага старэння грамадства.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • міжнародныя дакументы, скіраваныя на поўнае ажыццяўленне ўсіх праў і асноўных свабодпажылых людзей;
  • удзел пажылых людзей у эканамічным, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства;
  • медыцынскаядапамога, падтрымка і сацыяльная абарона пажылых людзей;
  • дэмаграфічнае старэнне грамадства: статыстычныя даныя;
  • пажылыя людзі ў Рэспубліцы Беларусь.

Экспазіцыя налічвае каля 60 дакументаў, большую частку якіх складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Выстаўка будзе цікавай сацыёлагам, супрацоўнікам органаў дзяржаўнага кіравання, сацыяльным работнікам, выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі сацыяльнымі, дэмаграфічнымі і сацыяльна-эканамічнымі праблемамі.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам