19 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося пасяджэнне круглага стала, прысвечанае 10-годдзю падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі, вядучыя палітолагі, эканамісты, філосафы, гісторыкі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і рухаў Беларусі і Расіі.
Удзельнікі пасяджэння разгледзелі розныя аспекты расійска-беларускай інтэграцыі, абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва краін у галіне культуры, навукі і адукацыі, у будаўнічай галіне і ваеннай сферы.