ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пасяджэнне, прысвечанае 10-годдзю падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы
Сакрэты паспяховага менеджменту ў бібліятэках і праца па лабіраванні іх інтарэсаў

Жанчыны і насілле: новы час – старыя праблемы

Жанчыны і насілле: новы час – старыя праблемы
Іншыя навіны

З 18 лістапада па 13 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта кніжная выстаўка “Жанчыны і насілле: новы час – старыя праблемы”.


Выстаўка прысвечана Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю насілля ў дачыненні да жанчын. Гэты дзень быў аб’яўлены рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 54/134) у 1999 годзе і штогод адзначаецца 25 лістапада.

Праяўленні насілля ў дачыненні да жанчын і дзяўчынак існуюць і застаюцца нявырашанай праблемай на кожным кантыненце, у кожнай краіне і кожным культурным асяроддзі. Жанчыны па-ранейшаму з’ўляюцца ахвярамі насілля незалежна ад узроўню даходаў, класавай, расавай і этнічнай прыналежнасці. Насілле над жанчынай караніцца ў гістарычнай няроўнасці ў адносінах паміж мужчынамі і жанчынамі, а таксама ў бесперапыннай дыскрымінацыі жанчын. Яно не толькі з’яўляецца недапушчальным парушэннем правоў чалавека, але і нясе велізарныя сацыяльныя і эканамічныя выдаткі. Насілле прыводзіць да найцяжэйшых вынікаў для жанчын, іх сем’яў, для грамадства ў цэлым і ўяўляе сур’ёзную пагрозу для дасягнення міжнародна ўзгодненых мэт у галіне развіцця, у прыватнасці, Мэт развіцця тысячагоддзя.

Усведамляючы ўсю важнасць гэтай праблемы, у лютым 2008 года Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пан Гі Мун аб’явіў аб пачатку правядзення кампаніі “Разам пакончыць з насіллем у адносінах да жанчын”, накіраванай на распрацоўку і прыняцце канкрэтных мер па прадухіленні і выкараненні насілля над жанчынамі і дзяўчатамі ва ўсім свеце.

Гэта кампанія, што праводзіцца на працягу 2008–2015 гадоў, заклікана мабілізаваць грамадскую свядомасць на тое, каб папярэджанне і выкараненне насілля ў дачыненні да жанчын вялося на самым высокім палітычным узроўні. Кампанія заснавана на існуючых міжнародных прававых механізмах і выкарыстоўвае ўзмоцненую ўвагу ўсяго грамадства да пытання выкаранення насілля. Гэта знаходзіць адлюстраванне ў колькасці ініцыятыў, якія ўсё часцей прапануюць партнёры ў рамках сістэмы ААН, урады і няўрадавыя арганізацыі. Усё большая колькасць краін дэманструе сваю рашучасць садзейнічаць ажыццяўленню ўсіх правоў жанчын, у тым ліку права на жыццё без насілля.

У Рэспубліцы Беларусь вялікая ўвага надаецца вырашэнню праблемы насілля ў дачыненні да жанчын. Стратэгія дзейнасці нашай дзяржавы накіравана на папярэджанне, знішчэнне і выкараненне гэтага зла. Такой стратэгіі наша краіна прытрымліваецца і на міжнароднай арэне. Рэспубліка Беларусь стала ініцыятарам важных працэсаў, скіраваных на пашырэнне дзейнасці міжнароднай супольнасці ў барацьбе з гандлем людзьмі. У прыватнасці, па ініцыятыве Беларусі былі прыняты рэзалюцыі галоўных органаў ААН – Генеральнай Асамблеі і Эканамічнага і сацыяльнага савета (A/RES/63/194; A/RES/61/180; E/2008/L.31), створана Міжустаноўская рабочая група, праведзены тэматычныя дэбаты Генеральнай Асамблеі ААН і міжнародная канферэнцыя, прысвечаная пытанням супрацьдзеяння гандлю людзьмі.

Намаганні нашага грамадства, іншых дзяржаў і няўрадавых арганізацый накіраваны на тое, каб абараніць жанчын і стварыць свет, у якім яны будуць карыстацца сваімі правамі і свабодамі роўна з мужчынамі.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхэд), брашуры, буклеты.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • міжнародныя і рэгіянальныя прававыя і палітычныя дакументы, накіраваныя на ліквідацыю насілля ў дачыненні да жанчын;
  • праблема насілля ў дачыненні да жанчын у Рэспубліцы Беларусь;
  • хатняе насілле: меры па папярэджанні і знішчэнні насілля над жанчынамі ў сям’і;
  • жанчына і ўзброеныя канфлікты;
  • жанчына як тавар – праблема гандлю людзьмі;
  • сацыяльная няроўнасць і гендэрная дыскрымінацыя.

Выстаўка зацікавіць студэнтаў, выкладчыкаў, сацыяльных педагогаў, псіхолагаў, спецыялістаў у сферы супрацьдзеяння гандлю людзьмі, актывістаў праваахоўных і няўрадавых арганізацый.

Карысныя спасылкі

Сістэма ААН

 
Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам