ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прыпадаю да нябёс…
Даведайся пра мастацтва Амерыкі

Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу “Дэбют”

Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу “Дэбют”
Іншыя Навіны

20 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют”.

У Першамайскім раёне сталіцы літаратурны конкурс праводзіцца штогод. На працягу 18 гадоў “Дэбют” адкрывае новыя таленты і падтрымлівае людзей самых розных узростаў і прафесій на іх літаратурнай ніве.

Сёлета на суд журы паступіла рэкордная колькасць работ – больш за 350 вершаў, апавяданняў, эсэ, п'ес. Творы размеркаваны па трох тэмах – “Жыцця майго цудоўны край”, “Я ганаруся табой, мой Першамайскі раён!” і “Пачынаецца ўсё з любові...”.

У конкурсе ўдзельнічалі школьнікі, студэнты, кадэты, педагогі, інжынеры, рабочыя, кіраўнікі прадпрыемстваў, пенсіянеры і іншыя жыхары Першамайскага раёна.

Пераможцамі і прызёрамі конкурсу журы выбрала 85 чалавек. Самаму малодшаму з іх 8 гадоў, старэйшаму – 83 гады.

Арганізатарамі цырымоніі ўзнагароджання выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Адміністрацыя Першамайскага раёна г. Мінска.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам