Wiley – адно з найбуйнейшых і аўтарытэтных міжнародных выдавецтваў, якое выпускае акадэмічныя выданні і навуковую рэцэнзуемую перыёдыку па гуманітарных, грамадскіх, дакладных навуках і медыцыне.
Для аўтараў з Беларусі выдавецтва прадастаўляе магчымасць бясплатнай публікацыі навуковых артыкулаў у часопісах Wiley Open Access.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадастаўляе доступ да шырокага спектру ліцэнзійных выданняў Wiley па грамадска-навуковай і гуманітарнай тэматыцы для сваіх зарэгістраваных карыстальнікаў.
Запрашаем скарыстацца рэсурсамі аднаго з самых рэйтынгавых сусветных выдавецтваў і жадаем поспехаў у стварэнні ўласных публікацый і размяшчэнні іх на платформе Wiley.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.